Для беларускіх кіроўцаў падрыхтавалі новую рэдакцыю ПДР

Ужо ў бліжэйшыя два месяцы аб парушэнні ПДР беларусам будуць паведамляць праз СМС, да канца года ДАІ прапануе змены ў правілы дарожнага руху, а ў двух-трохгадовай перспектыве практычна ўсе паслугі кіроўцы змогуць атрымаць анлайн.

20161005_reyd_gai_tut_zam_tutby_phsl_9.jpg

Такія планы ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ агучыў начальнік Упраўлення дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк.

Спыняцца перад пешаходам давядзецца радзей

Дзмітрый Карзюк анансаваў, што да канца года з'явіцца праект змен правіл дарожнага руху. Усіх падрабязнасцяў ён не раскрыў, але адзначыў, што там сапраўды па-іншаму прапішуць прыярытэты кіроўцаў і пешаходаў на «зебрах».
— Мы створым больш канкрэтныя правілы, у якім месцы і ў які час кіроўца павінен спыніцца, каб прапусціць пешахода. Будзе дакладна пазначана, у якой паласе павінен знаходзіцца пешаход для абавязковага прыпынку аўтамабіля кіроўцы, — абыйшоўся без канкрэтыкі начальніка ДАІ беларусі.
Паводле яго слоў, новая рэдакцыя правіл павысіць бяспеку на дарогах.

Паведамленні аб штрафах будуць прыходзіць на мабільны

У бліжэйшыя два месяцы так званыя лісты шчасця парушальнікаў правілаў дарожнага руху будуць прыходзіць не па пошце, а ў выглядзе СМС на мабільны. Сістэма цяпер праходзіць тэставанне.
З дапамогай камер і відэа-радараў ДАІ сёння сочыць за перавышэннем хуткасці, няправільнай паркоўкай, праездам на чырвоны сігнал святлафора і рухам па палосах для грамадскага транспарту.

Чэргі ў ДАІ знікнуць, але гады праз два-тры

1 чэрвеня ДАІ абвесціць тэндэр на распрацоўку аўтаматызаванай сістэмы па продажы  іх паслуг. У поўную сілу яна запрацуе гады праз два-тры.
— З дапамогай гэтай сістэмы мы плануем максімальна знізіць кантакт паміж заяўнікам і супрацоўнікам ДАІ. Зарэгістраваць машыну, выбраць нумар і аплаціць усе паслугі можна будзе праз інтэрнэт, - паабяцаў Дзмітрый Карзюк. — Застануцца дзве адміністрацыйныя працэдуры, на якія трэба будзе прыходзіць асабіста: гэта зверка і атрыманне дакументаў.
Таксама ў планах ўбудоўваць у вадзіцельскія пасведчанні РФ-пазнаку. Гэта значыць, што, калі вас спыніць супрацоўнік ДАІ, прад'яўляць яму правы будзе неабавязкова. Сістэма зчытае дадзеныя на адлегласці і самастойна перадасць усю інфармацыю аб кіроўцу на планшэт інспектара.
Паводле auto.tut.by