Паўтары гады калоніі хлопцу, які бараніў ад амапу сваю маці

Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27 лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

labacevich_illa.jpg


Пра гэта паведаміла грамадская актывістка Марына Касінерава.
Вядома, што ў адзін з нядзельных маршаў 14 верасня малады чалавек гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.
Суддзя Віталь Лапко агучыў прысуд: паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Ілля Лабацэвіч павенен таксама выплаціць маральную шкоду ў памеры 1 000 рублёў