Дзяржпамежкамітэт: фізічная сіла да ўцекачоў беларускім бокам не ўжывалася
Дзяржаўны памежны камітэт адрэагаваў на відэа, як сілавікі са шчытамі і службовымі сабакамі адсоўвалі нелегальных мігрантаў на літоўскі бок мяжы.
![mjaza_litva.jpg mjaza_litva.jpg](/img/v1/images/mjaza_litva.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяржаўны памежны камітэт выказаўся ў сваім тэлеграм-канале наконт відэа, апублікаванага літоўскім бокам, дзе беларускія сілавікі ў поўным абмундзіраванні, у балаклавах, з жалезнымі амапаўскімі шчытамі, з сабакамі агрэсіўна адціскаюць групу з 13 нелегальных мігрантаў да літоўскай мяжы.
«З улікам распаўсюджвання ў сеціве Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы відэа паведамляем, што дадзены факт меў месца на мінулым тыдні.
Літоўскія сілавікі даставілі да мяжы і спрабавалі выцесніць у Беларусь чарговую групу бежанцаў.
На кадрах відаць, што ўцекачы знаходзіліся каля нашай мяжы і не рухаліся ў Беларусь нават пры адсутнасці беларускіх памежнікаў. Гэта даказвае той факт, што яны не мелі намеру рухацца на тэрыторыю нашай краіны.
Для прадухілення незаконнага перасячэння мяжы з Літвы дадзены кірунак быў аператыўна прыкрыты рэзервам Смаргонскай памежнай групы.
![Людзі са шчытамі і сабакамі — мігрантам: «Наперад! Устаём! Пайшлі!» Людзі са шчытамі і сабакамі — мігрантам: «Наперад! Устаём! Пайшлі!»](/img/v1/images/mjaza_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
З відэа зразумела, што фізічная сіла да ўцекачоў беларускім бокам не ўжывалася. Група замежнікаў знаходзілася на лініі мяжы каля 8 дзён, пасля чаго следавала ўглыб тэрыторыі Літвы», — гаворыцца ў заяве Дзяржпамежкамітэта.