Еўрапейскі форум прызначаны на лістапад
12 жніўня адбыўся чарговы сход аргкамітэту Беларускага еўрапейскага форуму пад кіраўніцтвам намесніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. Галоўным вынікам пасяджэння стала прызначэнне даты правядзення форума — 14 лістапада 2009 года.
12 жніўня адбыўся чарговы сход аргкамітэту Беларускага еўрапейскага форуму пад кіраўніцтвам намесніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. Галоўным вынікам пасяджэння
стала прызначэнне даты правядзення форума — 14 лістапада 2009 года.
Да пачатку лістапада ў Беларусі мусяць прайсці рэгіянальныя сходы, на якіх будуць вылучаныя дэлегаты на Беларускі еўрапейскі форум. Цяпер пададзена 86 заявак на правядзенне сходаў па ўсёй краіне.
Першыя рэгіянальныя сходы ўжо адбыліся ў Смалявічах і Клецку. Ад гэтых рэгіёнаў дэлегатамі былі абраныя сем чалавек.
Аргкамітэт Беларускага еўрапейскага форуму зацвердзіў квоту прадстаўніцтва дэлегатаў, узор сімволікі і дакументаў форума. Цягам бліжэйшага тыдня распачне працу сайт форума — на ім можна
будзе не толькі знайсці інфармацыю пра само мерапрыемства, але і зарэгістраваць сябе як удзельніка рэгіянальнага сходу па вылучэнні дэлегатаў. Арганізатары разлічваюць, што агулам у форуме возьмуць
удзел каля тысячы чалавек.
Бліжэйшым часам на Беларускі еўрапейскі форум таксама будуць запрошаныя замежныя госці: дэпутаты Еўрапейскага парламенту, прадстаўнікі іншых структураў Еўразвязу і дыпламатычнага корпусу краінаў ЕС і
краінаў-удзельніц «Усходняга партнёрства», палітыкі, якія прадстаўляюць нацыянальныя парламенты. Нагадаем, што адно з першых запрашэнняў было перададзенае Старшыні Еўрапейскага
парламента Ежы Бузэку.
Беларускі еўрапейскі форум мае на мэце мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў, а таксама падтрымаць паўнавартасны ўдзел Беларусі ў праграмах
еўрапейскага супрацоўніцтва і інтэграцыі.
Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду» info@milinkevich.org