Эстонія адмяняе бясплатныя доўгатэрміновыя візы для беларусаў
З 1 лістапада Эстонія пачне спаганяць з беларусаў пошліну за выдачу доўгатэрміновых віз, гаворыцца на сайце эстонскага ўрада.
Беларусы маглі атрымліваць такія візы бясплатна з 2011 года. Сёння 90% заяўнікаў падаюць запытваюць доўгатэрміновыя візы для працы ў Эстоніі. Улады краіны вырашылі, што бясплатныя візы ствараюць выгадныя ўмовы для працаўладкавання беларусаў.
Эстонія гатовая вызваляць беларусаў ад пошліны ў індывідуальным парадку.
Памер пошліны складае 80 еўра, але яго збіраюцца павялічыць да 100 еўра ў студзені 2020 года.
Доўгатэрміновыя нацыянальныя візы тыпу D выдаюцца на тэрмін да года для пражывання, працы або вучобы ў Эстоніі і дазваляюць знаходзіцца ў іншых краінах Шэнгенскай зоны тэрмінам да 90 дзён на працягу паўгода.