Фонд міжнароднай салідарнасці дапаможа рэпрэсаваным у Беларусі
Фонд міжнароднай салідарнасці ўжо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці.

«З вялікай трывогай мы назіраем за тым, што цяпер адбываецца ў Вашай краіне, дзе пралітая кроў нявінных людзей і жорстка растаптанае іх мірнае імкненне да праўды і жыцця ў справядліва кіраванай дзяржаве. Мы захапляемся Вашай адвагай і рашучасцю», – гаворыцца ў заяве Фонду.
У сувязі з гэтым Фонд падтрымае польскі план дапамогі рэпрэсаваным асобам у рамках урадавага плана «Салідарныя з Беларуссю». Дапамогу атрымаюць усе асобы, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, былі звольненыя з працы або аштрафаваныя за ўдзел у забастоўках або пратэстах, былі адлічаныя з вучобы.
Пацярпелых просяць звяртацца на адрас электроннай пошты Фонду міжнароднай салідарнасці sekretariat@solidarityfund.pl.
racyja.com