Фонд спартыўнай салідарнасці будзе дамагацца пераносу з Беларусі этапу Кубка свету па фрыстайле
Раней ФСС паспяхова ініцыяваў пакаранне для кіраўніцтва беларускага НАК, а цяпер працуе над пераносам з Мінска хакейнага чэмпіянату свету, а таксама для санкцый у адносінах да галоўных чыноўнікаў Беларускай федэрацыі футбола.
Фонд спартыўнай салідарнасці будзе дамагацца пераносу з Беларусі этапу Кубка свету па фрыстайле.
— У лютым у Беларусі павінен прайсці этап кубка свету па
фрыстайле, — распавёў выканаўчы дырэктар Фонду Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю dw.com. — Тут сітуацыя досыць напружаная: у беларускім фрыстайле пад
дыскрымінацыю трапілі чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская і Мікалай
Казека — легендарны трэнер, які выхаваў чатырох алімпійскіх чэмпіёнаў.
У цэлым уся каманда па фрыстайле не хавала сваю пазіцыю, яны
напісалі некалькі лістоў пратэстнага характару за подпісам усяго калектыву.
Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту валодае гэтай
інфармацыяй і разумее, што ў такіх умовах нельга праводзіць этап кубка свету.
Мы таксама будзем дамагацца яго пераносу. Спаборніцтвы міжнароднага плана не
павінны праходзіць у краіне, у якой грубейшым чынам парушаюцца правы чалавека.