«Фоткай за правы чалавека!» Праваабаронцы ладзяць конкурс з прызамі
Паўдзельнічаць у конкурсе фотаздымкаў можна да 10 снежня.

euroradio.fm
З нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабарончая пляцоўка Тэрыторыя Правоў абвясціла конкурс фотаздымкаў. Па ўмовах конкурса неабходна крэатыўна сфатаграфавацца з дэкларацыяй правоў альбо з якім-небудзь артыкулам дэкларацыі і выкласці фотаздымак у свае сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #ФоткайЗаПравыЧалавека #ФоткайЗаПЧ. Па хэштэгах арганізатары змогуць адсачыць удзельнікаў, падвесці вынікі і ўзнагародзіць самага крэатыўнага ўдзельніка прызам — паўэрбэнкам.
Уручэнне прыза адбудзецца 10 снежня на пляцоўцы Тэрыторыя Правоў. Каманда Тэрыторыі зладзіла 3 снежня раздачу дэкларацый правоў студэнтам БДУ, падчас раздачы запрасіла моладзь далучыцца да конкурса. Але ўдзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы.

Дзень правоў чалавека святкуецца па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод, 10 снежня, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
Тэрыторыя Правоў — праваабарончая суполка ў Мінску, якая ладзіць адукацыйныя, асветніцкія, культурныя мерапрыемствы па тэматыцы правоў чалавека.