Хакеры выклалі ў адкрыты доступ даныя каля тысячы сілавікоў Гомеля
Кібер-партызаны абнавілі файл са звесткамі беларускіх сілавікоў, дадаўшы ў яго ўкладку з тысячай імёнаў супрацоўнікаў МУС з Гомеля.

Як піша тэлеграм-канал Nexta, сілавікі для разгону мірных грамадзян у Гомелі і Магілёве выкарыстоўвалі балончыкі з пярцовым газам, спецсродкі і зброю, страляючы ў паветра для застрашвання няўзброеных людзей.
«Сёння яны здзяйснялі сапраўдныя службовыя злачынствы. Яны стралялі, білі і залівалі газам мірных людзей. Ды так, як быццам не існуе Інтэрнэту. Гэта, безумоўна, вялікі пракол з іх боку. Абнаўляем нашу базу і дадаем туды ўкладку “Гомель”», — адзначае телеграм-канал.