Гомельскія сілавікі ўжылі супраць пратэстоўцаў газ і выбуховыя прылады
Сілавікі ў Гомлі ўжылі ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту слезацечны газ, піша «Свабода».

Пра ўжыванне спецсродкаў паведамілі і ў ГУУС Гомельскага аблвыканкаму.
«Ужываліся тэхнічныя прылады, якія выклікаюць гучны выбух і выбліск святла. Давялося ўжыць таксама слезацечны газ, паколькі некаторыя людзі паводзілі сябе неадэкватна», — пацвердзіў журналістам прадстаўнік прэс-службы.
Пра выбухі таксама паведамляюць і ўдзельнікі маршу ў Магілёве, але тамтэйшыя сілавікі пакуль нічога не каментуюць.
23 верасня таемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі справакавала пратэстныя настроі. У адказ на «таемнае каранаванне» ягоныя апаненты зладзілі «Народную інаўгурацыю» Святланы Ціханоўскай.