Аўтазак гэта не страшна. Дзяўчаты-валанцёры спяваюць пасля затрымання (відэа)

Пасля мірнай акцыі валанцёры адправіліся пад РАУС, каб высветліць, як справы ў затрыманых. У выніку яны самі апынуліся ў аўтазаку, паведамляюць "Моцныя навіны".


Дзяўчаты не сумуюць, спяваюць "Анёлам будзь!", паказваюць "сэрцайкі" і спяваюць песні. Іх даставілі ў РАУС Чыгуначнага раёна, пасля чаго адвезлі ў ІЧУ.