Германія: Гэты крок паспрыяе далейшай ізаляцыі краіны на міжнародным узроўні
Германія адрэагавала на сітуацыю з Гётэ-інстытутам і DAAD у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал dw.com.
У МЗС Германіі заявілі, што гэты крок Беларусі паспрыяе
далейшай ізаляцыі краіны на міжнародным узроўні.
Ахвярамі гэтага рашэння стануць самі грамадзяне Беларусі, якія будуць пазбаўленыя далейшых магчымасцей грамадскай і культурнай дзейнасці, адзначылі ў МЗС Германіі.
Гётэ-інстытут і DAAD некалькі дзесяцігоддзяў забяспечваюць культурныя і акадэмічныя масты паміж Германіяй, Еўропай і Беларуссю. Гэтая праца зблізіла Германію і Беларусь у грамадскай і культурнай сферы.
Урад Германіі будзе працаваць над захаваннем супрацоўніцтва паміж краінамі,
Германія і ЕС знаходзяцца на баку беларускага народа.