«Гэта абражае пачуцці хрысціян». БХД абурана «канапляным калядаваннем»
Беларуская хрысціянскай дэмакратыя раскрытыкавала акцыю кампаніі «Легалайз». У заяве аргкамітэту партыі гаворыцца, што акцыя «дыскрэдытуе дэмакратычную апазіцыю і абражае хрысціян», паведамляе "Радыё Свабода".

Удзельнікі кампаніі Legalize Belarus. Фота Уладзіслава Барысевіча
«Падчас „калядаваньня“ сябры “Дзеі” хадзілі па горадзе Мінску і спявалі беларускія калядныя песні, дзе Імя Хрыста было замененае на слова “ганджубас” (што значыць “нарката”)», — пішуць сябры БХД.
У звароце гаворыцца, што арганізацыя «Дзея» на адных пікетах выкарыстоўвае лагатып 100 гадоў БНР і бел-чырвона-белыя сцягі, на іншых — «патрабаванне легалізацыі наркотыкаў, ганьбаванне беларускіх нацыянальных хрысціянскіх гімнаў».
«Недарэчная і правакацыйная кампанія “Легалайзу” дыскрэдытуе і ставіць пад удар кампаніі, якія праводзяцца дэмакратычнымі сіламі краіны, у тым ліку святкавання 100-годдзя БНР», — лічаць сябры БХД.