Гродзенскія ўлады хочуць пашырыць бязвізавую зону
Паводле словаў кіраўніка Гродзенскай вобласці Уладзіміра Краўцова, улады прапануюць пашырыць бязвізавую зону ў сваім рэгіёне.

museum-grodno.by
Ён лічыць, што неабходна туды ўключыць тры раёны: Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. Прапануецца павялічыць тэрмін знаходжання турыстаў да аднаго месяца.
У цяперашні час дакументы ўзгадняюцца з усімі зацікаўленымі структурамі.
naviny.by