ГУБАЗіК разграміў кватэру маці Антона Матолькі: паламалі мэблю, выдралі кандыцыянер
Разламаная мэбля, вырваны кандыцыянер, разбітыя паліцы і люстэрка — сілавікі наведаліся ў кватэру маці Антона Матолькі.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК разграмілі кватэру маці блогера і актывіста Антона Матолькі. Відэа пагрому было апублічана ў праўладным тэлеграм-канале.
Антон Матолька ўжо больш за два гады не жыве ў Беларусі. Увесну гэтага года яго прозвішча з'явілася ў спісе асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
На якой падставе ГУБАЗіК разграміў кватэру, у апісанні да роліка і ў ім самім не тлумачыцца, там толькі гучаць абразы ў дачыненні да блогера.
Гэта далёка не першы пагром-ператрус, зладжаны ГУБАЗіКам у кватэрах актывістаў, удзельнікаў пратэстаў 20202 года, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за палітычнага пераследу.