Як выглядае лепшы пад'езд беларускай сталіцы па версіі камунальных службаў

Вясёлы тамада і конкурсы цікавыя. На ўскраіне Лошыцы дом № 26 на вуліцы Прушынскіх. У ім тры пад'езды. Першы з іх камісія Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі прызнала лепшым.

padzik_3.jpg

Выбар, што называецца, «на аматара». У пад'ездзе іконы, пластмасавыя кветкі, малюнкі.
Паглядзіце на гэты густ. Ці падабаецца?
Лепшы пад'езд Мінска 2022.
У намінацыі «Узорны пад'езд» гарадскога агляду-конкурсу журы ацэньвала аб'екты па наступных крытэрыях:
— тэхнічны і эстэтычны стан уваходнай групы;
— наяўнасць элементаў адрасна-візуальнага арыентавання, дошак аб'яваў, інфармацыйных стэндаў і іх стан;
— удзел жыхароў у навядзенні парадку і добраўпарадкаванні пад'езда, прымяненне сучасных метадаў дызайну інтэр'ера і азелянення;
— тэхнічны стан сцен, падлогі, вокнаў, асвятляльнага абсталявання, дзвярэй;
— санітарны стан пад'езда і арыгінальнасць яго афармлення.

padzik1.jpg

padzik_4.jpg


padzik_5.jpg


padzik2.jpg