Якую касметыку выбіраюць у Беларусі і свеце (інфаграфіка)
Першыя згадкі пра макіяж узыходзяць да старажытнага Егіпту. Ужо тады выкарыстоўвалі аловак для вачэй, а фарбаваліся і жанчыны, і мужчыны. З тых часоў касметычныя сродкі, стаўленне да макіяжу і догляду за сабой значна змяніліся. Трэнды працягваюць мяняцца, як і перавагі беларусак.
Колькі спажыўцы выдаткоўвацюь на касметыку ў год? Чым кіруюцца пры выбары касметыкі для догляду і макіяжу? Як жанчыны і мужчыны ставяцца да экалагічнай касметыкі? Каманда аналітыкаў Picodi.com адказала на гэтыя і іншыя пытанні.
Колькі каштуе прыгажосць?
Касметычкі беларусак даволі сціплыя — у сярэднім там знаходзіцца 18 прадуктаў. Пры гэтым сярэднестатыстычная жыхарка Беларусі выдаткоўвае на касметыку прыкладна 729 рублёў у год, а з 18 сродкаў рэгулярна выкарыстоўвае толькі дзевяць. 47% апытаных беларусак купляюць сваю любімую касметыку, калі яна сканчаецца. Пра запас, пакуль ёсць зніжкі, набываюць касметычныя сродкі 20% жанчын, а 33% — калі хочуць.
Якія фактары ўплываюць на пакупкі? Большасць апытаных (63%) кіруюцца асабістымі перавагамі. Следам ідзе ў разлік кошт — 60% беларусак адзначылі гэты фактар. Таксама важнымі аказаліся склад (58%) і меркаванне экспертаў (33%).
Улічваючы, што адным з галоўных крытэраў пры набыцці касметычных сродкаў з'яўляецца кошт, не дзіўна, што толькі 15% беларусак аддаюць перавагу касметыцы класа люкс. Больш за палову апытаных жанчын купляюць касметыку вышэйшай цэнавай катэгорыі час ад часу, а 25% не купляюць ніколі. Кошт таксама з'яўляецца вырашальным фактарам пры куплі экакасметыкі, якая стала вельмі папулярнай у апошнія гады. Палова рэспандэнтак адзначылі, што купляюць «зялёную» касметыку, калі лічаць цану прымальнай, 38% набываюць яе па-за залежнасці ад кошту і 12% не звяртаюць увагі на экалагічны аспект касметычнай прадукцыі.
Для многіх жанчын макіяж з'яўляецца неад'емнай часткай ранішніх рытуалаў. 17,5% апытаных беларусак наогул не фарбуюцца. З тых жанчын, якія любяць выкарыстоўваць дэкаратыўную касметыку, крыху больш за палову (55%) фарбуюцца кожны дзень. Толькі часам робяць макіяж 42% апытаных, а 3% — толькі ў асаблівых выпадках.
Колькі часу беларускі ў сярэднім праводзяць перад люстэркам? Сярод жанчын ад 18 да 50 гадоў 21% выдаткоўваюць на макіяж менш 5 хвілін у дзень, 52% — ад 5 да 15 хвілін. 27% анкетаваных беларусак гатовыя прысвяціць мейкапу каля паўгадзіны ў дзень.
Сярэднестатыстычная жаночая касметычка ўтрымлівае мноства прадметаў, у тым ліку аднаго і таго ж віду. Напрыклад, жанчыны ў Беларусі маюць у сярэднім 4 палеткі ценяў, 5 лакаў для пазногцяў, 5 памад, 2 алоўка для вуснаў, 2 тушы і 2 віды румян.
У Беларусі самай папулярнай дэкаратыўнай касметыкай аказаліся: туш для павек, танальны сродак, аловак для броваў, памада і цені. У сярэднім беларусы трацяць на касметыку 306 $ у год.
Колькі і на што трацяць жанчыны ў іншых краінах?
Менш беларусак на касметыку выдаткоўваюць немкі — 222 $/год. Топ-5 любімых імі сродкаў гэта: туш для павек, аснова пад макіяж, памада/бляск для вуснаў, танальны сродак і аловак для броваў. Таксама менш марнуюць грошай на касметыку жанчыны ў Расіі (296 $) і Украіне (270 $).
Значна больш сродкаў выдаткоўваюць брытанкі (505 $ у год), аддаючы перавагу памадам і бляскам для вуснаў. Таксама больш, чым беларускі, на касметыку аддаюць грошай амерыканкі (396 $), полькі (323 $) і фінкі (397 $).
А што наконт мужчын?
А што ж мужчыны? Перш за ўсё, яны выдаткоўваюць на сродкі для догляду значна менш жанчын — 340 рублёў у год. Зрэшты, і наяўных сродкаў у іх удвая менш — 9 прадуктаў, 5 з якіх яны выкарыстоўваюць пастаянна. Што цікава, 90% анкетаваных мужчын купляюць касметычныя сродкі самастойна, астатнія 10% прызналіся, што такія пакупкі здзяйсняе за іх другая палоўка або маці.
Як і беларускі, мужчыны звычайна купляюць касметыку пасля таго, як яна скончыцца (77%). Толькі 6% купляюць касметычныя сродкі па акцыі, а 17% — калі хочуць. Здзяйсняючы пакупкі, перш за ўсё мужчыны звяртаюць увагу на кошт (50%). 39% рэспандэнтаў кіруюцца складам і брэндам.
Беларускія мужчыны не занадта зацікаўлены сродкамі для догляду класа люкс — крыху больш за палову апытаных не купляюць іх, часам вырашаюцца на такое набыццё 11% і 33% выбіраюць заўсёды. Менш цікавасці праяўляецца да экалагічнага аспекту — 15% рэспандэнтаў выбіраюць экакасметыку незалежна ад цаны. 22% купляюць яе па прымальным для сябе кошце і 60% не цікавяцца "зялёнай" касметыкай.