Праваабаронцу Леаніду Судаленку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — на два месяцы, паведамляе «Вясна». 

sudalienka_2020.jpg

Ён знаходзіцца за кратамі з 18 студзеня. Яго абвінавачваюць у «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Мяркуецца, што падставай для гэтага стала тое, што Судаленка дапамагаў аплочваць штрафы пратэстоўцам.

Праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў Гомелі

У студзені Леанід Судаленка быў прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем. Ён займаецца абаронай правоў чалавека два дзесяцігоддзі, вядомы сваёй праваабарончай дзейнасцю ў Беларусі і за яе межамі.

Судаленка ўзначальваў гомельскую філію праваабарончага цэнтра «Вясна», зачыненага ўладамі.