Калі ў Мінску адключаць ацяпленне?
Мінгарвыканкам прыняў рашэнне пра адключэнне ў Мінску ацяплення.

Рашэнне аб
завяршэнні ацяпляльнага сезона прынята на пасяджэнні Мінгарвыканкама. Пра гэта
паведамляе "Мінск-Навіны" са спасылкай на словы намесніка начальніка
ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрыя
Марцінкевіча.
У адпаведнасці з гэтым рашэннем ацяпленне ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах адключаць заўтра, 6 траўня.
Батарэі ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, ВНУ, тэатрах, агульнагарадскіх лазнях, гасцініцах, а таксама ў дзіцячых садках, школах, паліклініках і бальніцах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках перастануць грэць з 10 траўня.