Крымінальная справа аб збіцці Вячаслава Касінерава прыпыненая ў чарговы раз
Адзін з фігурантаў па «справе графіцістаў» Вячаслаў Касінераў, які хацеў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асоб, што моцна збілі яго пры затрыманні 11 жніўня мінулага года, у чарговы раз атрымаў адказ з Маскоўскага райаддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыпыненні крымінальнай справы.
![kasinerau_5.jpg kasinerau_5.jpg](/img/v1/userfiles/images/kasinerau_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“У сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці, справа па прыкметам складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 149 КК РБ прыпыняецца".
Разам з тым паведамляецца, што “па крымінальнай справе працягваюць праводзіцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы аператыўнымі службамі ўнутраных спраў. У выпадку ўстанаўлення асобы якая здзесніла злачынства, вам будзе паведамлена дадаткова".
![spring96.org__files_images_ka_d20fbdb6ad4cd9ed3c28208eed45898c.jpeg spring96.org__files_images_ka_d20fbdb6ad4cd9ed3c28208eed45898c.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ka_d20fbdb6ad4cd9ed3c28208eed45898c.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крымінальная справа па факце нанясення Вячаславу Касінераву цялесных пашкоджанняў пры жорсткім затрыманні супрацоўнікамі спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС (САХР) была ўзбуджаная яшчэ напрыканцы лістапада 2015 года. З таго часу папярэдняе расследаванне некалькі разоў прыпынялася Следчым камітэтам. Следчыя сцвярджаюць, што вінаватых у збіцці актывіста яны ўстанавіць ня могуць. Альбо не жадаюць, робячы пры гэтым выгляд, што старанна праводзяць расследаванне ў рамках крымінальнай справы?