«Лепш, чым на калідорах». Чыноўнік патлумачыў, чаму ў кавіднай лякарні ложкі для хворых стаяць у сталоўцы
Памочнік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Яўген Віктаровіч патлумачыў, чаму ў кавіднай лякарні ў Брэсце ложкі для хворых стаяць у сталоўцы (фота з'явілася ў Facebook), піша «Еўрарадыё».

Паводле яго слоў, «каб павялічыць
рэзервовы ложкавы фонд, выкарыстоўваюцца ўсе наяўныя вольныя памяшканні».
Тым больш, «цяпер хворыя сілкуюцца ў палатах».
«Гэта лепш, чым ляжаць на калідорах», — мяркуе Віктаровіч. Ён паведаміў, што на раніцу 21 кастрычніка ў гарадской бальніцы было 140 свабодных ложкаў. Заўвагу пра тое, што дальні ложак на фота відавочна абжыты, чыноўнік каментаваць не стаў.