«Прымушаць звольніцца праз шантаж бацькамі — гэта самае нізкае». Лідар стачкама МТЗ звольніўся з завода
Лідар стачкама МТЗ і член Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі напісаў заяву «па ўласным жаданні» і забраў працоўную з трактарнага завода. На МТЗ ён прапрацаваў 12 гадоў.

У сваім інстаграме Сяргей Дылеўскі патлумачыў, што рашэнне пра звальненне ён прыняў праз шантаж бацькамі.
Нядаўна ў інтэрв'ю Свабодзе Сяргей Дылеўскі распавядаў пра ціск з боку кіраўніцтва завода: лідара стачкама папярэджвалі — ці ён звальняецца сам ці яго звольняць любым чынам.
