Міліцыянты пакінулі маладафронтаўцаў без майткоў і шкарпэтак
Пакуль юнакі адбывалі арышт, супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсе іх асабістыя рэчы.
Падчас апошняй “адседкі актывістаў “Маладога Фронту (Чэхія) выселілі з арандаваных кватэраў пад ціскам КДБ. Напрыклад, гаспадыні кватэры, дзе жыў Мікола
Дземідзенка, было сказана, што хлапец “паліць траўку і арганізаваў у кватэры бардэль.

Паплечнікі маладафронтаўцаў вырашылі загадзя вывезці рэчы сяброў. Удалося сабраць толькі адну машыну з рэчамі, падчас загрузкі другой прыехалі міліцыянты. У выніку кіроўцу машыны Змітра Ясевіча
затрымалі на 3 гадзіны, а міліцыянты апісалі і забралі ўсе рэчы.
Як паведамілі “Еўрарадыё маладафронтаўцы, гэта былі рэчы выключна асабістага карыстання — вопратка, бялізна, касметыка. У выніку, пасля выхаду з турмы Міколу Дземідзенку
літаральна не было ў што пераапрануцца. Бліжэйшым часам юнакі будуць намагацца вярнуць свае пажыткі.
Паводле “Еўрарадыё