Міністру не сорамна
Матэрыялы крымінальнай справы актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў 19 снежня будуць накіраваныя ў суд у першыя дні лютага. Пра гэта журналістам паведаміў міністр унутраных спраў
Беларусі Анатоль Куляшоў.
Прэс-канферэнцыя першыя сорак хвілін ішла ў пратакольна-спакойнай манеры. Куляшоў зачытваў паведамленне аб выніках працы органаў МУС за мінулы год. Але, калі пачаліся пытанні, міністр з цяжкасцю
трымаў сябе ў руках.
Матэрыялы крымінальнай справы актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў 19 снежня будуць накіраваныя ў суд у першыя дні лютага. Пра гэта журналістам паведаміў міністр унутраных спраў
Беларусі Анатоль Куляшоў.
Прэс-канферэнцыя першыя сорак хвілін ішла ў пратакольна-спакойнай манеры. Куляшоў зачытваў паведамленне аб выніках працы органаў МУС за мінулы год. Але, калі пачаліся пытанні, міністр з цяжкасцю
трымаў сябе ў руках.
На пытанне, чаму супрацоўнікі міліцыі не ачапілі Дом ураду звонку, а сядзелі ўнутры яго і чакалі, калі градус падзей уздымацца вышэй, Куляшоў запэўніў, што ўсё рабілася для таго, каб потым
«не абвінавацілі ў абмежаванні свабоднага волевыяўлення грамадзян». «Вы сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, там былі супрацоўнікі міліцыі? Не! Вы зможаце ў Берліне правесці
падобныя акцыі каля Бундэстага? У нас была адна мэта, праяўляючы высокае валоданне сабой, не справакаваць натоўп на супрацьстаянне. Я не мог дапусціць таго, каб полымя вогнішча, якое запалілі
кандыдаты ў прэзідэнты, так званыя рэвалюцыянеры, парушыла парадак і стабільнасць», — сказаў міністр МУС.
Калі ў яго спыталіся, ці не адчувае ён, як мужчына, сораму за свае дзеянні, за збіццё дзяўчат, жанчын, ці не мае намеру зняць пагоны, Анатоль Куляшоў заявіў: «Я ганаруся сваёй прафесіяй.
Ганаруся, што стаю на абароне законнасці. У мяне няма права не выконваць закон. 19 снежня я захаваў мір, спакой і стабільнасць. Мне не сорамна. Калі б пачалася другая хваля, то была б
бойня».
Анатоль Куляшоў запэўніў, што «міліцыя дзейнічала далікатна і прафесійна», а «прафілактычная дэманстрацыя сілы» не мела выніку. «Мы чулі ў радыёперахопах,
што былі заклікі ўзбройвацца цаглінамі і камянямі. У выніку былі затрыманыя найбольш актыўныя, якія ад пачатку ішлі на парушэнне закону», — заявіў міністр.
На пытанне фатографа, чаму ў яго забралі флэш-карту са здымкамі, Куляшоў сказаў, што, відаць, яго пасведчанне выклікала падазрэнні, а потым дадаў: «А ці было нармальна, калі майго
супрацоўніка з дапамогай фота- і відэакамер пачалі збіваць журналісты?» Заля, поўная работнікаў камер і дыктафонаў, выбухнула ў адказ смехам. Міністр таксама запэўніў, што напад на Някляева
і журналістаў здзейснілі не міліцыянты, а калі б там былі нейкія факты, што да гэтага датычная міліцыя, то журналісты б гэта зафіксавалі. Аргументы, што ўсіх, у тым ліку і журналістаў, адразу ж
паклалі «мордай у снег», эфекту не мелі.
Куляшоў паведаміў, што на пачатку лютага справы актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў 19 снежня будуць накіраваныя ў суд. Матэрыялы ў дачыненні да экс-кандыдатаў у прэзідэнты будуць накіраваныя ў
суд пазней.
Анатоль Куляшоў заявіў, што справу аб масавых беспарадках 19 снежня перакваліфікоўваць не будуць. Аднак падчас прэс-канферэнцыі ён сам неаднаразова гаварыў аб спробе ўзброенага захопу ўлады, ваеннага
перавароту.