Мадура прыбыў у Мінск

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура правядзе ў Мінску перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Ён прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам увечары 2 ліпеня.



ba5bd51d_bd1f_4212_9c13_a6a9d292e500_w640_r1_s.jpg

Як паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў атачэнні венесуэльскага прэзідэнта, былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна на прэзідэнцкім борце няма.

Паводле крыніцы, прэзідэнт Мадура не можа ўзяць з сабой Сноўдэна, бо для гэтага нават няма тэхнічнай магчымасці: амерыканскі грамадзянін знаходзіцца ў іншым аэрапорце.
 

Прэзідэнт Мадура раней заявіў, што Сноўдэн не звяртаўся да Венесуэлы па палітычны прытулак.
 

Між тым, пакідаючы Маскву Мадура паабяцаў прыняць канчатковае рашэнне адносна Сноўдэна пасля вяртання ў Каракас.
 

У інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today ў аэрапорце «Внуково» Мадура паабяцаў прыслухацца да міжнароднай супольнасці, перш чым дапамагчы Сноўдэну. На завяршэнне тэмы прэзідэнт Венесуэлы пажартаваў: «Мне ўжо час, мяне Сноўдэн чакае».
 

Раней Мадура ахарактарызаваў учынак Сноўдэна як подзвіг: «Я дакладна ведаю, што гэта подзвіг мяцяжу і бунту супраць тых, хто хоча кантраляваць увесь свет».
 

Тым часам МЗС Беларусі напярэдадні візіту прэзідэнта Венесуэлы заявіў, што Сноўдэн не прасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.

www.svaboda.org