Маладафронтаўцу Піліпу Шаўрову збіраюць сродкі на адваката і дапамогу для сям'і
Збор сродкаў адкрыты на платформе Molamola.

Піліп Шаўроў
Маладафронтаўца Піліпа Шаўрова, які быў затрыманы за палітычны перфоманс — расфарбоўку ў чырвоны колер рук помніка Пушкіну ў Мінску — адправяць у «Навінкі» на псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Павал Севярынец.
Палітык заклікаў падтрымаць актывіста. На краўдфандынгавай платформе Molamola адкрыты збор сродкаў на дапамогу сям'і, перадачы і адваката.
24 студзеня праваабаронцам стала вядома, што Шаўрову прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»). Мера ўтрымання пад вартай працягнута да двух месяцаў. Праводзяцца следчыя дзеянні.