Меркаванне пра развіццё IT: «Дзядзька з кабінета кажа: хлопцы, тэндар, у вас ёсць год, потым — турма»

Бізнесмен-айцішнік разважае, як новыя ідэі могуць разбурыць старыя падыходы, і пра перспектывы стварэння дзяржаўнага IT-сектара. 

belarusian_tax_code.jpg

Валерый Семілетаў, бізнесмен-айцішнік, вядучы эксперт навукова-даследчага цэнтра Мізэса, патлумачыў, з якімі цяжкасцямі могуць сутыкнуцца пры стварэнні ў Акадэміі навук навукова-тэхнічнага цэнтра «IT-град акадэмічны».

— Магчыма, гэта спроба пабудаваць нейкі кластар для таго, каб рэалізоўваць дзяржпраекты. Але праблема лічбавізацыі нашай дзяржавы не ў тым, што беларускія айцішнікі не хочуць нешта рабіць. Дакладней, можа, цяпер ужо і не хочуць, але раней былі і гатоўнасць, і жаданне развіваць і ўкладвацца, — адзначыў Валерый Семілетаў. — Што перашкаджала? Ты прыходзіш з ідэяй, а ў кабінетах сядзяць дзядзькі, у якіх гальштук тырчыць наперад, і яны цябе пачынаюць абмяжоўваць.

Але трэба разумець, як ствараюцца IT-прадукты. Там патрэбна дынаміка, эксперымент, мы ж не машыну збіраем на канвееры. Мы спрабуем стварыць нешта, чаго да гэтага не было і што ёсць у фармаце ідэі.

Тут непазбежныя памылкі, тут патрэбны іншы падыход — метадам спроб і памылак, гэта значыць, невялікімі крокамі. А вось гэты дзядзька з гальштукам наперад кажа: «Хлопцы, тэндар, у вас ёсць год, потым — турма».

Што ты абярэш? Вядома, лепш заключыць кантракт з якім-небудзь заказчыкам з прыватнага сектара або з ЕС, Штатаў, Расіі, Украіны. Таму што сядзець не хочацца з-за таго, што ты шчыра імкнуўся зрабіць, але былі здзейсненыя нейкія памылкі і ты забуксаваў.

Паводле gazetaby.media