Міністэрства аховы здароўя больш чым у 14 разоў заніжае даныя смяротнасці COVID-19

Дзякуючы ўзлому «кібер-партызанамі» сістэмы «АІС-Пашпарт» стала вядома, што з сакавіка 2020 года па сакавік 2021 года «залішняя смяротнасць» у краіне склала 32 тысячы чалавек.

158015049_5708739632473091_4047669996278621904_n_1.jpg

Тэлеканал «Цяперашні час» правёў аналіз масіва атрыманых персанальных даных 1,4 млн. беларусаў, якія памерлі са студзеня 2010-га па сакавік 2021 года, і прыйшоў да высновы, што каэфіцыент недаўліку вышэй за ўсе іншыя краіны ва Усходняй Еўропе.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, за 2020 год праз COVID-19 памерлі 1424 чалавекі, а да канца сакавіка 2021-га — 2247. Аднак, згодна з паказчыкамі залішняй смяротнасці за 2020 год, у Беларусі памерлі 25 тысяч чалавек — гэта ў 17 разоў больш, чым гаворыць Міністэрства аховы здароўя .