Міністэрства інфармацыі заблакавала шэраг сайтаў і суполак у сацсетках
Сёння шэраг беларускіх СМІ са спасылкай на Міністэрства
інфармацыі РБ паведаміў аб блакіроўцы 5 сайтаў і 12 суполак і старонак у
сацсетках.

Падставай для блакіровак сталі рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска. Суд вырашыў, што дадзеныя рэсурсы распаўсюджвалі "экстрэмісцкія матэрыялы" а таксама парушылі некалькі артыкулаў закона "Аб сродках масавай інфармацыі".
Міністэрства не прывяло спіс заблакаваных
рэсурсаў: апошні актуальны спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінформа
датуецца 12 лютым. Аднак сёння суполка анархістаў "Прамень"
паведаміла на сваіх рэсурсах, што яе акаўнт Укантакце заблакаваны і не даступны
на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
Анархісты дадаюць, што гэта ўжо другая блакіроўка іх суполкі
ўкантакце. Папярэдняя адбылася год таму - адразу пасля "беларускай
вясны".
Паводле 42.tut.by