Мінздароўя абвясціла 1087 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1087 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлены 951 081 выпадак інфікавання.
З учорашняга дня выпісаныя 643 пацыенты, усяго афіцыйна ачуняла 947 448 чалавек, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі памерлі 6722 пацыента, з іх за суткі — 6.
Усяго праведзена 12 731 148 тэстаў. З учорашняга дня выканана 13 140 даследаванняў.