Мінздароўя выявіла ў Беларусі 189 новых выпадкаў COVID-19 за суткі

У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 189 пацыентаў з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне пацверджаны 981 259 выпадкаў, паведамляе Мінздароўя.

xyzcn1q553q1mvcx07qnsb922ad3kxcr.webp


Выпісаны за дзень усяго 21 пацыент. Ачунялымі лічыцца 973 771 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым варта адзначыць, што ўчора паведамлялася пра 973 636 ачунялых з пачатку пандэміі. Такім чынам, па правілах матэматыкі, павінна быць 973 657 ачунялых (973 636 + 21). Тэлеграм-канал Мінздароўя дае іншую лічбу.


Пры гэтым не паведамляецца пра смерць пацыентаў з дыягназам COVID-19. Але пішацца, што на сёння ў афіцыйнай статыстыцы 6963 смяротных зыходы. На ўчора было 6958 такіх выпадкаў. Адпаведна, мы можам лічыць, што памерла за суткі 5 чалавек.

У краіне зрабілі 13 180 098 тэстаў, у тым ліку 2807за суткі.