Моладзь БНФ і «Арт Сядзіба» заклікаюць да «інтэрнэт пікетавання»
Моладзь БНФ разам з «Арт Сядзібай» аб'яўляюць фотаконкурс. У адказ на асуджэнне
гарадзенскім судом актывістаў за «пікет у інтэрнеце» — фота з бел-чырвона-белым сцягам
у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Гэтай акцыяй мы
праяўляем салідарасць з асуджэннем у Горадні. Таксама мы хочам паказаць, што
рабіць фотаздымкі з бел-чырвона-белым сцягам не злачынства! Таму аб'яўляем
конкурс фота з ім!» —
кажа намеснік старшыні мінскай арганізацыі «Моладзь БНФ» Мікіта
Краснакуцкі.
Для ўдзелу ў ім трэба сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам на вуліцы.
Выкласці сабе на старонку ў вк з хэштэгам конкурсу #інтэрнэтпікет.
За перамогу крама Symbal.by абяцае ўзнагародзіць бел-чырвона-белымі сцягамі з «Пагоняй», рамянямі і
цішоткамі з нацыянальнымі сімваламі!
Усе падрабязнасці на сайце Моладзі БНФ і ў сацыяльных сетках Моладзі БНФ і
Symbal.by
Прэс-служба Моладзі БНФ