Моладзь БНФ заклікае ўшанаваць памяць літаратара-франтавіка Васіля Быкава
Заўтра, 8 траўня, Моладзь БНФ
ладзіць ўскладанне кветак легендарнаму літаратару-франтавіку Васілю Быкаву.
"Васіль Быкаў — літаратар з вялікай літары, франтавік і беларус, — гаворыцца ў закліку. — Менавіта Васіль Быкаў пачаў пачаў пісаць пра вайну не з боку гледжання камуністычнай прапаганды, а вачамі звычайных людзей.
Менавіта Васіль Быкаў паказаў сваімі творамі важнасць маралі, чалавечага выбару і моцнай волі.
Менавіта Васіль Быкаў адзін з заснавальнікаў БНФ.
Менавіта Васіль Быкаў адзін з самых яскравых літаратараў нашай найноўшай гісторыі.
Менавіта Васіль Быкаў змагаўся з сучасным дыктатарскім рэжымам.
Чалавек, асоба жыве да той пары, пакуль аб ёй памятаюць. Мы, Моладзь БНФ, памятаем.
І мы заклікаем памятаць і вас!
Мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нашай акцыі па ўскладанні кветак на магілу вялікаму літаратару і дзеячу Васілю Быкаву, каб ушанаваць памяць гэтага сапраўды важнага для беларускай гісторыі чалавека.
Ускладанне адбудзецца на магіле Васіля Быкава на Усходніх могілках. Збор а 14.00 каля ўваходу".
Прэс-служба Моладзі БНФ