"Мы патрыёты, а не найміты". Пікет пад пасольствам Беларусі ў Кіеве
Каля пасольства Беларусі ў Кіеве сабраліся добраахвотнікі, паведамляе "Украінская праўда". Пікетоўцы трымаюць украінскі і бел-чырвона-белы сцяг.

Каля пасольства Беларусі ў Кіеве праходзіць акцыя ў падтрымку беларусаў, якія ваююць на Данбасе за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
Добраахвотнікі пад сценамі амбасады трымаюць транспарант з надпісам "Мы патрыёты, а не найміты".

Удзельнікі акцыі патрабуюць спыніць пераслед беларускімі ўладамі тых, хто ваюе, абараняючы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Перад пачаткам акцыі

Фота www.pravda.com.ua