Украіна. Трагедыя зоркі Майдану

Нацыянальная паліцыя Украіны 25 сакавіка абвясціла ў вышук былога старшыню Дзяржаўнага агенцтва па інвестыцыях і кіраванні нацыянальнымі праектамі Уладзіслава Каськіва.



Уладзіслаў Каськіў. Фота censor.net.ua


Яго вінавацяць у тым, што ён скраў бюджэтныя грошы, падпісаўшы пагадненне з іспанскай кампаніяй "Gas Natural" наконт інвестыцый ва Украіну.

Пазней іспанскі бок заявіў, што не ведае чалавека, які ад іх фірмы падпісаў кантракт. Аднак на той момант Украіна ўжо выдаткавала з бюджэту грошы, якія зніклі невядома куды.

Фішка, аднак, у іншым. Каськіў — не проста чыноўнік-карупцыянер, а ледзь не галоўная зорка Майдана 2004 года. Падчас "аранжавай рэвалюцыі" ён кіраваў моладзевым рухам "Пора", што меў каласальную папулярнасць. Нейкі час у яго шэрагах быў Віталь Клічко — цяперашні кіеўскі мэр.

З часам рух разваліўся, а яго лідар дакаціўся да фігуранта карупцыйнага скандалу.

Хочацца спадзявацца, што гэта гісторыя будзе ўрокам для герояў апошняга Майдану.

Застаецца дадаць, што Каськіў, які зараз жыве ў Вене, кажа, што на радзіме яго пераследуюць праз палітыку.

Паводле ўкраінскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: