Ніну Багінскую затрымалі і адвезлі ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі ў яе юбілей
Напярэдадні легенда нацыянальнага руху адзначала 75 гадоў. На свае народзіны спадарыня Ніна выйшла на вуліцы Мінска з плакатам «Свабоду палітвязням».
![Ніна Багінская Ніна Багінская](/img/v1/images/1045948512_0_138_3038_2048_1920x0_80_0_0_0130a10ca0e1ffd7fc0b6cc2435ef1a7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ніна Багінская
Ніну Багінскую затрымалі і адвезлі ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі ў яе юбілей.
Напярэдадні легенда нацыянальнага руху адзначала 75 гадоў. На свае народзіны спадарыня Ніна выйшла на вуліцы Мінску з плакатам «Свабоду палітвязням».
«Яны выклікалі хуткую дапамогу, завезлі ў Навінкі. У Навінках я не першы раз, далі толькі паперку падпісаць, што я не адчуваю патрэбы ў лячэнні, што я псіхічна здаровы чалавек. Я села на 18-ы аўтобус і прыехала дахаты», — распавяла Ніна Багінская.
Таксама міліцыянты склалі на Ніну Багінскую пратакол. Спадарыня Ніна патлумачыла гэтак званым сілавікам, што напярэдадні быў таксама юбілей палітвязня Паўла Севярынца, які, як і мноства людзей, сядзіць за кратамі, а таму неабходна патрабаваць іх вызвалення.