Праваабаронцы паведамілі пра затрыманне чатырох жыхароў «Каскаду»

Праваабаронцы паведамляюць аб затрыманні чатырох жыхароў мінскага ВК «Каскад». Паводле іх інфармацыі, гэта здарылася 30 снежня, піша reform.by.

kaskad.jpg

У Фрунзенскім РУУС на іх склалі пратаколы аб удзеле ў масавых мерапрыемствах паводле адміністратыўнага артыкула 24.23.

Паведамляецца, што іх затрымлівалі на працы за тое, што яны нібыта запускалі ноччу салюты. На жыхароў «Каскаду» паскардзіўся «неабыякавы грамадзянін», сказаўшы, што яны, акрамя гэтага, нібыта выкрыквалі лозунгі.