Актывіста затрымалі і аштрафавалі за перапост зварота прэзідэнта Польшы

Ноч ён правёў у ІЧУ.

Чэслаў Гузоўскі

Чэслаў Гузоўскі

Баранавіцкі суд пакараў актывіста за перапост зварота прэзідэнта Польшы з ТГ-канала Дзмітрыя Балкунца.
9 снежня Чэслаў Гузоўскі, які з'яўляецца чальцом партыі левых «Справядлівы свет», даслаў відэа са зваротам Анджэя Дуды ў чат «Общее Будущее — Гражданское Общество Барановичи». Яго прызналі вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь.
Чэслава затрымалі ўчора, ноч ён правёў у ІЧУ, пакармілі яго толькі аднойчы — сёння раніцай (дый тое гарбатай і хлебам).