«Ноч паэтаў» сёлета пройдзе ў 12 краінах — расклад мерапрыемстваў
У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, савецкая ўлада расстраляла 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. «Свабода» сабрала інфармацыю пра сёлетнія мерапрыемствы з нагоды «Ночы паэтаў».
Сярод расстраляных былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі. Найстарэйшаму з забітых камуністамі, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 гадоў, а сярод самых маладых былі паэт і перакладнік Юлі Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пятро Хатулёў (25 гадоў), пэдагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 гадоў).
Расстрэл 29.10.1937 стаў самым трагічным пунктам хвалі маштабных рэпрэсіяў супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля доўжылася з 1929 па 1938 год, мела на мэце зьнішчэньне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень — расстраляныя, дзесяткі адпраўленыя ў лягеры і загінулі ў ГУЛАГу.
«Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 і 30 кастрычніка праходзяць вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў: паэтаў, мастакоў, выдаўцоў, вучоных, выкладнікаў, рабочых, сялянаў, гараджанаў і вяскоўцаў. Галасы гэтых імпрэзаў — галасы ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі. Але ня толькі. Сам факт правядзення такіх вечарынаў — знак нашай пашаны да папярэднікаў, нявінна зьнішчаных уладамі. Гэта і знак веры ў тое, што на папялішчы разбураных лёсаў — празь сьлёзы, пакуты і выпрабаваньні — можа гадавацца веліч няскоранай нацыі».
Сёлета мерапрыемствы заплянаваныя ў 12 краінах сьвету, а таксама онлайн.
Бэльгія
Антвэрпэн. 29.10. 12:30 Памінальная служба і вечарына з чытаньнем вершаў у Беларускай царкве (Lange Beeldekensstraat 18-22).
Бразылія
Сальвадар. 27.10. 14:00 Шматмоўныя паэтычныя чытаньні ў Лінгвістычным інстытуце Фэдэральнага ўнівэрсытэту Баіі (UFBA).
Грузія
Тбілісі. 28.10. 18:00 Вечар памяці «Ноч паэтаў» у музэі грузінскай літаратуры імя Г. Леанідзэ (8 Gia Chanturia Str.).
ЗША
Сан-Францыска. 29.10. 18:30 Вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» (450 San Antonio Rd, Mountain View).
Канада
Таронта. 29.10. 19:00 Вечарына «Ноч расстраляных паэтаў» у Беларускім цэнтры Таронта (524 St Clarens ave.).
Літва
Вільня. 24.10. 19:00 Ноч беларускай паэзіі ў CreateCulture Space (Karmelitų g. 5);
Вільня. 27.10. Літаратурна-музычная вечарына ў Гасцёўні Беларускай Рады культуры (Sv. Ignoto g. 5).
Нідэрлянды
Гаага. 29.10. 14:00 Лекцыя-спэктакль Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай «Каралі беларускага Парнасу» (Laan van Meerdervoort 269) (онлайн і офлайн).
Нямеччына
Бэрлін. 29.10. 19:30 Чытаньні «Ноч нерасстраляных вершаў» (Дом паэзіі, Knaackstr. 97).
Бохум. 21.10. 19:00 Паэтычная вечарына Belarus. Literatura Incognita. Wiesmann’s (Hochstr. 65).
Дзюсэльдорф. 29.10. 16:00 Лекцыя-спэктакль «Каралі беларускага Парнасу» ў выкананьні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай. Apropo (Selbecker Str. 39).
Мюнхэн. 24.10. «Расстраляныя паэты, нерасстраляная паэзія». Чытаньні на беларускай і нямецкай мовах у Munich Ludwig-Maximilians-Universität München (Hauptgebäude, Raum A 323).
Гайдэльбэрг. 28.10. 15:00 Ноч паэтаў. Neuer Hörsaal (Albert-Ueberle-Strasse 3-5).
Польшча
Беласток:
15.10. Спэктакль Андрэя Саўчанкі «Сьвятло ў цемры» (паказ у межах фэсту «Kierunek Wschód VII»);
27, 28, 29.10. Спэктакль Андрэя Саўчанкі «Сьвятло ў цемры» (паказы ў Беластоцкім тэатры лялькаў);
28.10, 21:30. Музычна-мастацкая дзея «Край (не)расстраляных паэтаў» у беларускім асяродку «Новая Зямля»;
29.10. Паэтычныя чытаньні «Вершы (Не)расстраляных паэтаў» (у межах фэсту« Pradmova»);
29.10. 19:00 Вечарына «Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў». Białostocki Ośrodek Kultury/Centrum im. Ludwika Zamenhofa.
Варшава. 29.10. 20:00 Вольны хор. Канцэрт памяці Ночы расстраляных паэтаў. Касьцёл Сьвятога Аляксандра (plac Trzech Krzyży).
Гданьск. 29.10. 19:00 Вечарына «(Не)расстраляныя. Дыялёгі» ў Oblackie Centrum Edukacji i Kultury (ul. Elżbietańska 9/10).
Кракаў. 29.10. 15:00 — 22:00 Ноч расстраляных паэтаў. Prawda bar (Koletek 2). Патрэбная рэгістрацыя.
Уроцлаў. 30.10. 18:30 Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў». Barbara (Świdnicka 8B). Патрэбная рэгістрацыя.
Украіна
Кіеў. 29.10. 18:00 Вечар (не)расстралянай паэзіі ў «Платформе 22» (Ділова, 22).
Чэхія
Прага. 29.10. 18:00 Вечар памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» (Cafe Time Music — Kavárna Muzea Hudby, Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana).
Эстонія
Талін. 29.10. 15.00 Вечар беларускай паэзіі ў памяць пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх паэтаў. Кнігарня Rahva Raamat у гандлёвым цэнтры «Viru keskus» (Viru väljak 4/6).
Онлайн
28.10. 10:00 па часе Бразыліа (Бразылія) / 18:00 па Менску. Онлайн-сустрэча з чытаньнем вершаў рэпрэсаваных беларускіх паэтаў/паэтак ХХ-ХХІ стст. па-беларуску і па-партугальску. Запісацца (па-партугальску).
29.10.Онлайн-сустрэча беларусаў ЗША, удзельнікі
якой зьбяруцца з мэтай ушанаваньня памяці беларускіх літаратараў, забітых у
Чорную ноч на 30-га кастрычніка 1937 году.