Новыя ўладальнікі «зламалі» MAPS.ME. Карыстальнікі вырашылі аднавіць сэрвіс

У лістападзе картаграфічны сэрвіс MAPS.ME здабыў новага ўладальніка-кампанію Daegu Limited. Першае ж абнаўленне прыкладання пасля гэтага "зламала" прадукт, на думку карыстальнікаў. Некалькі дзён таму з'явілася ініцыятыва па аднаўленні арыгінальнага аблічча сэрвісу.

maps.me___offlayn_karty_android_logo.png


У пачатку лістапада з'явіліся навіны, што Mail.ru Group прадае распрацаваны беларусамі картаграфічны сэрвіс MAPS.ME. Пакупнік — кампанія Daegu Limited, якая ўваходзіць у групу Parity.com. агучвалася і сума ўгоды — 1,6 мільярда расійскіх рублёў (амаль 20 мільёнаў долараў).
Праз месяц на iOS выйшла абнаўленне MAPS.ME, якім многія карыстальнікі засталіся вельмі незадаволеныя.
Сярод негатыўных новаўвядзенняў адзначаліся наступныя:

  • MAPS.ME ператварыўся ў "online-карты з падтрымкай offline".
  • Афлайн і фонавая запампоўка працуюць дрэнна.
  • Сэрвіс стаў моцна нагадваць Google Maps.
  • "UI стаў монструозным".
  • З карт зніклі пешаходны рух, дыяграма з перападам вышынь, карта і рух па метро.
  • Зніклі асабістыя даныя: падпіскі на адключэнне рэкламы, водгукі, запісы пройдзеных маршрутаў.
  • Дадатак стаў тармазіць.


У выніку карыстальнікі сэрвісу запусцілі ініцыятыву "ўзнавіць MAPS.ME" па аднаўленні аблічча прыкладання да злашчаснага абнаўлення. Плануецца, што кам'юніці зможа вярнуць дадаткам першапачатковы выгляд, абапіраючыся на адкрыты зыходны код.
У 2014 годзе сэрвіс MAPS.ME, распрацаваны аднайменнай беларускай камандай, быў набыты Mail.Ru Group за $ 10 млн, а затым стаў бясплатным. Сэрвіс пераадолеў адзнаку ў 140 мільёнаў запамповак і 10 мільёнаў месячных актыўных карыстальнікаў. Выручка сэрвісу ў 2019 годзе склала 159 мільёнаў рублёў (каля 2,5 мільёнаў долараў), EBITDA была адмоўнай і знаходзілася на ўзроўні 25 мільёнаў рублёў (каля 385 тысяч долараў).
Паводле dev.by