Інстытут Гётэ дапамагае настаўнікам у рэгіёнах
Інстытут Гётэ правёў 15 сакавіка навучальны семінар для настаўнікаў нямецкай мовы ў Смаргоні. Праводзіў мерапрыемства другі сакратар амбасады Нямеччыны Райка Ласончык, кансультант Інстытута Гётэ, які выкладаў таксама ў ГрДУ.

Райка Ласончык
Інстытут Гётэ намагаецца дапамагаць беларускім педагогам у розных рэгіёнах праз такія метадычныя семінары. Паразмаўляць з носьбітамі замежных моў — выключна каштоўная магчымасць для вучняў і настаўнікаў з невялікіх мястэчак і вёсак.
Спадар Ласончык наведаў таксама Сыраваткінскую сярэднюю школу, у якой працуе знакамітая настаўніца Людміла Баляславаўна Беніцэвіч. Яе вучні рэгулярна займаюць высокія месцы на алімпіядах усіх узроўняў па нямецкай і французскай мовах. Сама настаўніца некалькі разоў праходзіла стажыроўкі ў Нямеччыне і Францыі.
На сустрэчу сабраліся настаўнікі са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.