Пацвердзілася затрыманне экс-дэпутата Паўла Знаўца
Праваабаронцы паведамляюць, што былога дэпутата Вярхоўнага Савета Паўла Знаўца сапраўды затрымалі.
«Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася на праўладным
тэлеграм-канале. На ім мужчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020
годзе.
Інфармацыя пра затрыманне былога парламентарыя з'явілася яшчэ 30 верасня.
Паўлу Знаўцу 55 гадоў. Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. У 1996 годзе Знавец падтрымаў імпічмент Лукашэнку. З'яўляецца членам БСДП «Грамада».
Раней Знаўца шмат разоў затрымлівалі за ўдзел у мітынгах, у
тым ліку ў 2020 годзе.