З'явілася інфармацыя пра затрыманне былога дэпутата Паўла Знаўца
Пра затрыманне Паўла Знаўца паведамляецца на яго старонцы ў фэйсбуку. Допіс зрабіў нехта, хто мае доступ да сацсетак экс-дэпутата Вярхоўнага Савета, бо паведамленне зроблена па-руску, тады як сам Знавец вядзе фэйсбук на беларускай мове.
«Знавец Павел быў затрыманы ў асабістай кватэры
30.09.2022 г. Цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё заўтра будзе
суд», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы палітыка.
Паўлу Знаўцу 55 гадоў. Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. У 1996 годзе Знавец падтрымаў імпічмент Лукашэнку. З'яўляецца членам БСДП «Грамада».
Раней Знаўца шмат разоў затрымлівалі за ўдзел у мітынгах, у тым ліку ў 2020 годзе.