Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПа
Артыкулы пра дзяўчыну часта з'яўляліся ў дзяржаўных СМІ.

Памерла 29-гадовая Святлана Скаражонак, адна з самых медыйных прадстаўніц жаночага атрада мінскага АМАПа. Артыкулы пра дзяўчыну часта з'яўляліся ў дзяржаўных СМІ, якія называлі Святлану «няўрымслівай дзяўчынкай».
Скаражонак родам з Нясвіжа. Яе бацька-памежнік у савецкія часы служыў у Афганістане і Туркменістане, яе маці — культработнік.
Святлана скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, а пасля прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС і ў 2014 годзе пачала службу ў АМАПе. З-за чаго дзяўчына памерла, не раскрываецца. У міліцыі не захацелі адказваць на пытанне, ці носіць яе смерць крымінальны характар.
Святлана Скаражонак памерла 31 снежня. Дзяўчына пахавана на могілках паміж Нясвіжам і вёскай Качанавічы).

«Цікава, што яе малады чалавек служыў тамсама — гэта была адзіная сямейная пара амапаўцаў у Беларусі», — паведаміў у фэйсбуку галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.