Памёр рэжысёр Юрый Гарулёў, дырэктар каталіцкага кінафестывалю Magnificat

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што 13 чэрвеня на 78-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Юрый Гарулёў, заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat, піша catholic.by.

2018_08_10_laudato_si_011.jpg

Юрый Гарулёў — вядомы аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).
Лаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.
Інфармацыя пра развітанне са спачылым Юрыем Гарулёвым і пахаванне будзе пададзена пазней.