Памёр выдавец газет «Свабода» і «Навіны» Павел Жук
Сёння раніцай пайшоў з жыцця вядомы беларускі журналіст, выдавец легендарных газет «Свабода» і «Навіны» Павел Жук. Яму было 65 гадоў, паведамляе БАЖ.
![fca5527fa2be0e243e74af053a8a09fa.png fca5527fa2be0e243e74af053a8a09fa.png](/img/v1/images/fca5527fa2be0e243e74af053a8a09fa.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Павел Жук у 1989 годзе ўваходзіў у выдавецкую групу часопіса
«Літаратура», які заснавалі Сяргей Дубавец і Алесь Бяляцкі. Потым браў удзел у
выданні «Навін БНФ». У сакавіку 1990 года разам з Дубаўцом і Алесем Гурковым
выдаў «Дзень Волі — 90», прымеркаваны да 72-х угодкаў стварэння БНР. «Дзень
Волі» стаў пралогам газеты «Свабода», першы нумар якой пабачыў свет у красавіку
1990 года.
Газету «Свабода» выдаваў да лістапада 1997 года, пакуль газета не была зачынена пасля неаднаразовых папярэджанняў за публікацыю крытычных да палітыкі прэзідэнта Лукашэнкі артыкулаў. У студзені 1998 года газета адрадзілася пад назвай «Навіны», выдаўцом зноў стаў Жук.