Паўла Севярынца пасадзілі на 10 сутак

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 30 чэрвеня за ўдзел у абароне Курапатаў суд Фрунзенскага раёну Мінска асудзіў на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

1526885594_kur48_1.jpg


“Павезлі на Акрэсціна”, — адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Такі вырак быў вынесены па суме пратаколаў, складзеных як ДАІ, гэтак і міліцыяй, у тым ліку за несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы і парушэнні правілаў дарожнага руху.
Таксама на 10 сутак асуджана Вольга Мікалайчык.
Адзначым, што арышт адбыўся наступны дзень пасля візіту ў Мінск прэзідэнтаў Аўстрыі і Нямеччыны, буйных дэлегацый іншых краін і арганізацый, а таксама напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі. Пры гэтым сам Павел Севярынец збіраўся 1-2 ліпеня браць удзел у святочных мерапрыемствах у Будславе, але правядзе гэтыя дні на Акрэсціна.
bchd.info