Дваіх удзельнікаў ЛГБТ-перформанса каля МУС аштрафавалі — па 73,5 рубля
Сёння судзілі маладых людзей, якія 29 чэрвеня паставілі імправізаваную клумбу вясёлкавых колераў каля статуі гарадавога насупраць МУС, паведамляе «Еўрарадыё».
Вольгу Рамашка і Дзмітрыя Яфрэмава аштрафавалі на 73,5 рубля (3 базавыя велічыні) кожнага. Такі прысуд ім вынеслі ў судзе Заводскага раёна Мінска. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сябры маладых людзей.
Суд над Надзеяй Крапівінай яшчэ працягваецца ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы.
29 чэрвеня маладыя людзі паставілі імправізаваную клумбу вясёлкавых колераў каля статуі гарадавога насупраць МУС. Такім чынам яны адрэагавалі на гамафобныя заявы МУС і яго кіраўніка Ігара Шуневіча.