Маладзёнаў судзяць за інсталяцыю з ЛГБТ-клумбай перад будынкам МУС
Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras Вольга Рамашка, Надзея Крапівіна і Дзмітрый Яфрэмаў, якія 28 чэрвеня стварылі ЛГБТ-клумбу перад будынкам беларускага МУС, сумна вядомага гамафобнымі поглядамі яго кіраўніцтва, былі затрыманыя, і адпраўленыя да суда ў прыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна.
![poster_n.jpg poster_n.jpg](/img/v1/images/poster_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прозвішчы затрыманых паведаміў у сацыяльных сетках вядомы драматург і рэжысёр Мікалай Халезін.
Разам з уддзельнікамі перфомансу быў затрыманы пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН Андрэй Шаўлюга. Каля 16:00 ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці.
![Затрыманне ўдзельнікаў перформансу каля МУС 28 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода. Затрыманне ўдзельнікаў перформансу каля МУС 28 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода.](/img/v1/images/akcija_fortinbras2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманне ўдзельнікаў перформансу каля МУС 28 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода.
Удзельнікі тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры Вольга Рамашка і Дзмітрый Яфрэмаў дастаўленыя ў суд Заводскага раёну Мінску. Вольга Рамашка сказала карэспандэнту Свабоды, што іх не пакармілі раніцай, ваду давалі. Надзею Крапівіну, паводле праваабаронцаў, пакінулі ў турме на Акрэсціна, паколькі яна сама з Горадні. Туды і будзе накіраваны пратакол правапарушэння.
У судзе Першамайскага раёну судзяць журналіста Андрэя Шаўлюгу, які здымаў акцыю. Пазаштатнага карэспандэнта БелаПАН абвінавачваюць у «непадпарадкаванні праваахоўнікам».
Шаўлюга заявіў на судзе, што супраціў не аказваў, добраахвотна выйшаў з машыны, якая даставіла яго ў РАУС Маскоўскага раёну Менска. Паводле журналіста, болей за пяць гадзінаў яго і актывістаў трымалі ў РАУС і не тлумачылі, за што арыштавалі.
Чацьвёра затрыманых правялі ноч у ізалятары на вуліцы Акрэсціна.
![У судзе Маскоўскага раёна Мінска 29 чэрвеня. Фота: ПЦ У судзе Маскоўскага раёна Мінска 29 чэрвеня. Фота: ПЦ](/img/v1/images/sud_2018_06_29.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 29 чэрвеня. Фота: ПЦ
Сакратарка суду забараніла здымаць Белсату ў будынку. Кажа: "Вы жа ад БАЖа, наколькі я памятаю".
![syd_rasklad_2018_06_29_1.jpg syd_rasklad_2018_06_29_1.jpg](/img/v1/images/syd_rasklad_2018_06_29_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суддзя Сташкевіч Юрый разглядае справу Вольгі Рамашка, суддзя Анастасія Осіпчык — справу Дзмітрыя Яфрэмава. Затрымалі іх за парушэнне добраўпарадкавання горада, але чамусці маёр Ермаловіч склаў пратакол па арт. 23.4 (непадпарадкаванне).
У Першамайскім судзе слухаецца справа журналіста БелаПАН Андрэя Шаўлюгі. Суддзя Анастасія Папко.
Паводле spring96.org, svaboda.org