Ператрусы ў НДА працягваюцца. Хто наступны?
У «Цэнтры экалагічных рашэнняў "Ecoidea"» на праспэкце Машэрава прайшоў ператрус.
![download_232.jpeg download_232.jpeg](/img/v1/images/download_232.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтую інфармацыю парталу onlinerby пацвердзілі прадстаўнікі арганізацыі. У супрацоўнікаў канфіскавалі тэхніку. Іншых падрабязнасцей пакуль няма.
Таксама сёння ў сядзібе ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча адбыўся ператрус. Забралі некаторыя кнігі з бібліятэкі. Памяшканне апячаталі. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў Алег Трусаў.